«Кубік» — 5 гадоў! Глядзіце, як можна адзначыць юбілей крамы-клуба настольных гульняў

26 кастрычніка краме «Кубік» спаўняецца 5 гадоў. Стваральнікі запрашаюць гродзенцаў адзначыць гэты юбілей разам і ўжо падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў: гульнятэкі, розыгрышы, акцыі, зніжкі і вясёлую вечарыну з настолками, півам і музыкай. Першыя мерапрыемствы пачнуцца ўжо 24 кастрычніка.

Вы зможаце выбраць лепшую настольную гульню, наведаць міні-турніры па актуальным настольным гульням, паслухаць музыку ад гурта «Прощай Привычка», выйграць настолку ў сацсетках, наведаць сямейную гульнятэка ў «OldCity». Поўную праграму шукайце тут.

24 кастрычніка ўсіх жадаючых запрашаюць згуляць у «Паўстанцаў» і перапісаць гісторыю разам. Усіх гульцоў і прысутных чакае «вострая і захапляльная гульня», гарачыя кава-гарбата, а таксама аповяд аўтараў аб планах па перавыданні гульні і праведзенай працы. Прыходзьце 24 кастрычніка ў 19.00 у «Цэнтр гарадскога жыцця» па адрасе Кірава, 3 (2-гі паверх).

«Кубік» — першая ў Гродне крама-клуб настольных гульняў. Займаецца распрацоўкай і продажам гульняў, і арганізацыяй гульнятэк. Сярод іх праектаў - настольныя гульні «Паўстанцы», «Мова», «Гаспадар цмокаў», «Вежа», «На трох кітах», «Карты Лапіна», «МегаВежа», «Замкавая вежа».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025