26 кастрычніка краме «Кубік» спаўняецца 5 гадоў. Стваральнікі запрашаюць гродзенцаў адзначыць гэты юбілей разам і ўжо падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў: гульнятэкі, розыгрышы, акцыі, зніжкі і вясёлую вечарыну з настолками, півам і музыкай. Першыя мерапрыемствы пачнуцца ўжо 24 кастрычніка.
Вы зможаце выбраць лепшую настольную гульню, наведаць міні-турніры па актуальным настольным гульням, паслухаць музыку ад гурта “Прощай Привычка”, выйграць настолку ў сацсетках, наведаць сямейную гульнятэка ў «OldCity». Поўную праграму шукайце тут.
24 кастрычніка ўсіх жадаючых запрашаюць згуляць у “Паўстанцаў” і перапісаць гісторыю разам. Усіх гульцоў і прысутных чакае “вострая і захапляльная гульня”, гарачыя кава-гарбата, а таксама аповяд аўтараў аб планах па перавыданні гульні і праведзенай працы. Прыходзьце 24 кастрычніка ў 19.00 у “Цэнтр гарадскога жыцця” па адрасе Кірава, 3 (2-гі паверх).
«Кубік» – першая ў Гродне крама-клуб настольных гульняў. Займаецца распрацоўкай і продажам гульняў, і арганізацыяй гульнятэк. Сярод іх праектаў – настольныя гульні «Паўстанцы», “Мова», «Гаспадар цмокаў», «Вежа», «На трох кітах», «Карты Лапіна», «МегаВежа», «Замкавая вежа».