Свечы, ліхтарыкі, сапсаваная тэхніка, размарожаныя лядоўні, халодная вада — усё гэта звычайныя справы для жыхароў мікрараёна Зарыца-2. Прычына — адсутнасць электрычнасці па некалькі дзён на месяц. З гэтай праблемай жыхары дзвюх вуліц Зарыцы звярнуліся да Hrodna.life.
Вольга жыве на вуліцы Вір з 2011 года. Яна кажа, што адключэнні электрычнасці тут сістэматычныя. «Часам на тэлефон мужа прыходзяць паведамлі з папераджэннем, што з 9 да 17 гадзін будзе праводзіцца планавае адключэнне». Аднак апроч планавых нярэдкія і пазапланавыя «аварыйныя». Таму тэлефон электрасетак у яе заўжды пад рукой.
Вольга адзначае, што гэтая праблема існуе ўсе сем год, што яна тут жыве. «У нас заўжды дома ёсць свечы і некалькі ліхтарыкаў. Нават давялося набыць запасны імбрык, на выпадак калі электрычнасці няма».
Часам электрычнасць вяртаецца не самым лепшым чынам: з’яўляецца на некалькі секунд ці хвілін і зноў знікае. Аднойчы ў момант такога «падключэння» ў Вольгі зламаўся тэлевізар. «Майстар сказаў, што гэта адбылося з-за перападу напругі».
Па падліках Вольгі ў мінулым месяцы электрычнасць на іх вуліцы знікала пяць разоў.
Аляксандр таксама жыве на вуліцы Вір. Частыя адключэнні электрычнасці здзіўлялі яго хіба толькі першыя год-два. «А калі ўжо цягам некалькіх год рэгулярна застаешся без святла — пачынаеш менш на гэта звяртаць увагі. Хіба толькі ў зімовы перыяд гэта дастаўляе сур’ёзныя нязручнасці».
Дома ў Аляксандра, як і ў большасці жыхароў раёна, газавы кацёл, які без электрычнасці не працуе. Часцей за ўсё аб тым, што электрычнасці не было, Саша даведваецца, калі вяртаецца з працы, а там «дубак». Некалькі разоў лядоўня размарожвалася так, што пад ёй была лужына.
Амаль кожная непагадзь з моцным ветрам суправаджаецца адключэннем электрычнасці. Пры гэтым Аляксандр кажа, што ўся Зарыца «патухае» вельмі рэдка, у адрозненні ад вуліцы, дзе ён дыве.
Кацярына з вуліцы Горы кажа, што раней, калі яна не хадзіла на працу, нярэдка заставалася дома без святла. «Па некалькі разоў на месяц дакладна». Па словах Кацярыны, звычайна электрычнасць адсутнічала па 2−3 гадзіны. Аб больш грунтоўных адключэннях — на ўвесь працоўны дзень — звычайна папераджаюць праз смс.
Яна ўзгадвае, што гады два таму яе стары тэлевізар «не вытрымаў чарговага вяртання электрычнасці». Сёння Кацярына аб адсутнасці электрычнасці часцей даведваецца па смс або ад суседзяў. «Ці калі бачыш, што лядоўня крыху размарозілася».
Як і Аляксандр, яна адзначае, што падчас моцнага ветру нярэдка знікае электрычнасць. Пры гэтым у суседняй Зарыцы-3 усё добра.
Дыспетчар раённых электрасетак патлумачыў Hrodna.life, што такія сітуацыі гэта нармальна. «Планавыя адключэнні патрэбны для падключэння новых абанентаў». Аварыйныя адключэнні пры моцным парывістым ветры ў электрасетках таксама назвалі нармальнай з’явай і дадалі, што такое можа адбыцца ў любым раёне, а не толькі ў Зарыцы.
Дакладны ўлік адключэнняў электрычнасці з улікам аварыйных адключэнняў не вядзецца. Аб гэтым можна даведацца, толькі падымаючы ўсе запісы з журналу зваротаў.
Жыхары вуліц Вір і Горы кажуць, што ім вельмі цяжка ўзгадаць месяцы, калі электрычнасць не знікала хаця б раз ці два.
Для даведкі: дамы па вуліцах Вір і Гары пачалі будавацца яшчэ ў пачатку 1990-х.
Новыя суддзі з'явіліся ў Гродне і вобласці па ўказе Лукашэнкі. Жыхара Навагрудка судзяць за атрыманне…
На пляцоўцы «Куфар» з'явілася аб'ява аб продажы гродзенскай кавярні «Чашки&ложки». Установа ўжо чатыры гады працуе…
Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…
Гродзенскія пункты выдачы заказаў Wildberries і Ozon аказаліся перапоўнены падарункамі для жывёл. Гэта вынік Таемнага…
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…