Патрэбная вікторыя: «Нёман» у прынцыповым матчы абыграў мінскае «Юнацтва»

Падапечныя Сяргея Пушкова ў панядзелак 22 кастрычніка ў Мінску мінімальна абыгралі сталічнае «Юнацтва». Пераможная шайба на рахунку Сяргея Маляўка.

Адзіную гол у матчы гродзенцы забілі ў трэцім перыядзе.

«Юнацтва»: «Нёман» — 0:1

гол:
51:05 0:1 — С.Маляўка (Грышанаў, Лебедзеў)

Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Напружаны матч атрымаўся. На працягу трох перыядаў каманды спрабавалі арганізаваць моманты для ўзяцця варот. «Юнацтва» сёння вельмі добра згуляла першы перыяд, шмат праводзіла нападаў, але наш варатар выратоўваў. У другім і трэцім перыядах мы таксама стваралі шмат момантаў, гулялі ў зоне атакі, трымалі шайбу. Адзінае, чаго не хапала — гульца пад варотамі, не было перашкоды, каб падправіць і забіць гол.

У канцы гульні тэмпература яшчэ больш абвастрылася. Вы бачылі, як у нас адзін з гульцоў дастаў зброю ў баі - вырваў клюшку у суперніка. Як гаворыцца, калі сваёй няма, то дастань ў баі (смяецца). Вядома, такі дасведчаны гулец не павінен гэта рабіць. Пад пытаннем стаў вынік матчу. А так рабяты вельмі дысцыплінавана згулялі ў абароне. Выканалі тое, што мы ад іх апошні час патрабуем. Задаволеныя, што дамагліся перамогі. З пункту гледжання псіхалогіі - гэта вельмі патрэбная вікторыя.

Наперадзе ў «Нёмана» тры дамашнія матчы: 25 кастрычніка супраць «Дынама-Маладзечна», 27 кастрычніка супраць зборнай «U-20», і 30 кастрычніка супраць «Ліды».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025