Падапечныя Сяргея Пушкова ў панядзелак 22 кастрычніка ў Мінску мінімальна абыгралі сталічнае “Юнацтва”. Пераможная шайба на рахунку Сяргея Маляўка.

Адзіную гол у матчы гродзенцы забілі ў трэцім перыядзе.

“Юнацтва”: “Нёман” – 0:1

гол:
51:05 0:1 – С.Маляўка (Грышанаў, Лебедзеў)

Сяргей Пушкоў пасля матчу:

– Напружаны матч атрымаўся. На працягу трох перыядаў каманды спрабавалі арганізаваць моманты для ўзяцця варот. «Юнацтва» сёння вельмі добра згуляла першы перыяд, шмат праводзіла нападаў, але наш варатар выратоўваў. У другім і трэцім перыядах мы таксама стваралі шмат момантаў, гулялі ў зоне атакі, трымалі шайбу. Адзінае, чаго не хапала – гульца пад варотамі, не было перашкоды, каб падправіць і забіць гол.

У канцы гульні тэмпература яшчэ больш абвастрылася. Вы бачылі, як у нас адзін з гульцоў дастаў зброю ў баі – вырваў клюшку у суперніка. Як гаворыцца, калі сваёй няма, то дастань ў баі (смяецца). Вядома, такі дасведчаны гулец не павінен гэта рабіць. Пад пытаннем стаў вынік матчу. А так рабяты вельмі дысцыплінавана згулялі ў абароне. Выканалі тое, што мы ад іх апошні час патрабуем. Задаволеныя, што дамагліся перамогі. З пункту гледжання псіхалогіі – гэта вельмі патрэбная вікторыя.

Наперадзе ў “Нёмана” тры дамашнія матчы: 25 кастрычніка супраць “Дынама-Маладзечна”, 27 кастрычніка супраць зборнай “U-20”, і 30 кастрычніка супраць “Ліды”.