Кіно па-беларуску не толькі ва ўікэнды: дзе і як глядзець анлайн

Беларусы ўжо прызвычаіліся глядзець кіно ў беларускай агучцы ў кінатэатрах — дзякуючы праекту «Беларускія ўікенды», які рэалізуецца кампаніяй «Кінаконг» пры падрымцы velcom, вядомыя фільмы і нават прэм’еры з беларускім дубляжом штомесяц паказваюць на вялікіх экранах па ўсей краіне. Але дагэтуль не існавала адзінай платформы, дзе можна было б знайсці і паглядзець фільмы і мультфільмы ў беларускай агучцы анлайн. VOKA вырашылі выправіць гэтую недарэчнасць і стварылі раздзел CINEVOKA, які на дадзены момант складаецца з 50 кінастужак у беларускай агучцы — ад драм і баевікоў да анімэ і мультфільмаў.

Першы фільм на беларускай мове, які стаў даступны карыстальнікам VOKA, з’явіўся яшчэ ў студзені 2018 года. Ім стаў «Падынгтан» — анімацыя аб прыгодах перуанскага мядзведзя, які апынуўся ў Лондане ў пошуках новай сям'і. Дарэчы, мультфільм карыстацца асаблівай любоўю гледачоў: яго паспелі паглядзець амаль 20 тысяч наведвальнікаў.

Актыўнае развіццё раздзела пачалося з ліпеня бягучага года. Літаральна за некалькі месяцаў колькасць кантэнту павялічылася з 17 да 50 адзінак, у тым ліку, на платформе з’явіліся такія сусветна вядомыя хіты як «Жонка аглядальніка заапарку», «Збеглая нявеста», «Вікі. Крысціна. Барселона», «Салдат Джейн», «Капітан Фантастык», «Астэрыкс», «У джазе толькі дзяўчаты». Пяцідзесятым, юбілейным фільмам стаў знакаміты «Выкупленне з Шаўшэнка». Менавіта за гэтую стужку прагаласавалі гледачы і кінакрытыкі, калі абіралі 3 фільмы для пераагучкі на беларускую мову для CINEVOKA.


«Пяты элемент», «Рэмба» ці «Еўратур»? Velcom пытае, якія фільмы перакласці на беларускую


Акрамя «Падынгтана» у ТОП-10 па колькасці праглядаў уваходзяць наступныя стужкі:

— «Рыбка Поньё»
— «Кніга Ілая»
—  «Гэта цудоўнае жыццё»
— «Місія»
— «Жонка аглядальніка заапарку»
— «Таямніца Келс»
— «Каб скончыць войны»
— «Кромвель»
— «12 раз’юшаных мужчын».

У планах відэасервіса — працягваць напаўняць раздзел рэйтынгавымі фільмам разнастайных жанраў. У спісе запланавых для агучкі стужак на бліжэйшыя месяцы: Intouchables, Knockin' on Heaven’s Door, Leon, Perfume: The Story of a Murderer, The Fifth Element і іншыя. Раздзел CINEVOKA даступны для прагляду падпісчыкам пакета «VOKA Вiдэа» і MEGOGO.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025