Гродна, ідзе 2108 год, а Уладзімір Краўцоў ўсё яшчэ працуе старшынёй аблвыканкама, касманаўт Алег Навіцкі ўсё яшчэ лётае ў космас. Менавіта гэта можна зразумець з нумара газеты “Звязда” за 18 верасня.

Сёння знайсці той самы нумар, выпушчаны на 890-годдзе Гродна, праблематычна. У абласной і гарадскіх бібліятэках нумары канфіскавалі, але адданыя падпісчыкі рэспубліканскай газеты далі Hrodna.life той самы “нумар з будучыні”.

На галоўнай старонцы газеты, наклад якой сёння каля 20 000, выйшаў загаловак: “З каралеўскім размахам Гродна адзначыў 980-гадовы юбілей”. Аўтар – гродзенская журналістка Маргарыта Ушкевіч.

“Так, гэта мая грубая памылка. Пры рэдагаванні не звярнулі ўвагі, хоць у тэксце было напісана правільна. Вось і ўсё. За гэта ўжо ўсім “далі па шапцы”, – распавяла журналістка.

Цікавы факт: галоўны рэдактар ​​выдавецкага дома “Звязда” Павел Сухарукаў з 2012 па 2017 года займаў пасаду галоўнага рэдактара газеты “Гродзенская праўда”.

Нямногія заўважылі, але газета "Звязда" адзначыла 980-годдзе Гродна

Даведка

Газета «Звязда» ў 2017 годзе адсвяткавала 100-годдзе з дня выхаду першага нумара. Цягам яе існавання змянілася некалькі палітычных рэжымаў, яна – сведка войнаў і іншых грамадскіх узрушэнняў.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]