Буйнай перамогай над “Лідай” 20 кастрычніка “Нёман” аднавіў удзел у чэмпіянаце Беларусі. Абласное дэрбі скончылася перамогай гродзенскай каманды з лікам 5:1.
Каманды ў Лідзе паказалі баявы матч, але больш актыўнымі апынуліся гродзенскія хакеісты.
“Ліда” – “Нёман” 1:5 (0:0, 1:3, 0:2)
галы:
22:40 0:1 – Лебедзеў
30:08 1:1 – Нікалішын (Ткачук, Філічкін, – бол.)
33:29 1:2 – Ляўша (Кіслы, Хараманда)
39:44 1:3 – Баярчук (С.Маляўка, А.Маляўка)
47:38 1:4 – Кіслы (Смураў, Елісеенка)
58:09 1:5 – Савінаў (Лебедзеў, Пятроў)
Галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў пасля матчу:
– Гульня мне спадабалася, праходзіла на вялікіх хуткасцях, добрыя атакі праводзілі каманды, вельмі актыўна спрабавалі гуляць. Быў нядрэнны першы перыяд, але ў другім – як мы кажам «Спешылаў прыйшоў» і ўсе хутка спрабавалі нешта зрабіць. І супернік стараўся нешта рабіць. Не атрымлівалася рабіць тое што планавалі зрабіць, гульня ішла сваёй чаргой, актыўная хуткая, толькі з вялікай колькасцю браку. Спадабаліся галы, якія сёння забілі і тое, што давялі матч да перамогі. Вельмі спадабалася канцоўка матчу – упэўнена згулялі, трымалі гульню ў сваіх руках.
Турнірная табліца выглядае наступным чынам:

Чарговы матч у чэмпіянаце “Нёман” правядзе ў Мінску 23 кастрычніка дзе сустрэнецца з лідэрам мінскім “Юнацтвам”