Машына праехала па правай назе хлопчыку, якога чакае амбулаторнае лячэнне. Наезд здарыўся 18 кастрычніка ў 8 раніцы каля дома № 23 па вуліцы Каліноўскага, піша ДАІ Гродна.
Дзіця зрабіла у бок стадыёна па пешаходным пераходзе усяго пару крокаў. Цёмны аўтамабіль, рэгістрацыйны знак і марку якога хлопчык не ведае, не спыняючыся, з’ехаў у бок вуліцы Болдзіна.
Просьба відавочцаў гэтага здарэння і тых, хто валодае інфармацыяй пра абставіны яго здзяйснення, патэлефанаваць у ДАІ па тэлефоне 79−75−45 альбо 79−75−05.