Будаўніцтва плануецца пачаць у 2019 годзе, піша БЕЛТА. Сёння па спецыялізаваную дапамогу жыхары Гродзенскай вобласці вымушаныя звяртацца ў Мінск ці іншыя рэгіёны.
— Раней планавалася рэалізаваць гэты праект на прынцыпах дзяржаўна-прыватнага партнёрства, вялі перамовы з некалькімі патэнцыяльнымі партнёрамі, але цалкам узгадніць пазіцыі не ўдалося. Аднак ад планаў па будаўніцтву не адмаўляемся. Зараз завяршаецца падрыхтоўка праекта па стварэнні абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансера, — распавёў Уладзімір Краўцоў.
Інстытут «Гроднаграмадзянпраект» завяршае працу па падрыхтоўцы праекта рэканструкцыі комплексу будынкаў бальніцы № 3 пад абласны клінічны анкалагічны дыспансер. Выканана яго архітэктурная частка, распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя, якая адпраўляецца на экспертызу. Завяршэнне праектна-пошукавых работ плануецца да канца 2018 года, і на гэта накіроўваюцца сродкі абласнога бюджэту, а таксама спонсараў, адзначае «Гродзенская праўда».
У 2019 года ў рэгіёне гатовыя прыступіць да будаўніча-мантажных работах на новым аб’екце. Уводзіцца аб’ект будзе паэтапна, яго разбілі на чатыры чаргі. Увод першай, калі ўсё пойдзе па плану, чакаецца ўжо ў 2020 годзе. Агульны кошт праекта — каля $ 100 млн. Перш за ўсё за кошт дарагога абсталявання.
Аб’ект уключаны ў праект інвестыцыйнай праграмы вобласці на 2019 г., прадугледжана 10 мільёнаў рублёў. Таксама прапрацоўваецца пытанне прыцягнення крэдытных рэсурсаў і ўключэння анкацэнтра ў дзяржаўную інвестпраграму.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…