Аляксандра Лукашэнку ў чарговы раз за восень чакаюць у Гродне 19 кастрычніка. Чакаецца, што прэзідэнцкі верталёт прызямліцца ў лесапарку Пышкі на ўскрайку горада. На паляне ўжо расцягнулі стужку, якая вызначае месца пасадкі, піша «Свабода».
Найбольш актыўныя падрыхтоўчыя працы ідуць па вуліцы Горкага, што злучае Пышкі з цэнтрам горада. Дамы драўлянай забудовы мікрараёна Новы свет, які знаходзіцца пад пагрозай зруйнавання, фарбуюць.
На Траецкай Вуліцы ў цэнтры пасля рамонту кладуць плітку.