Моладзь усміхалася, бабулі благаслаўлялі, а дзеці падбягалі, калі бачылі сям’ю Лабаноўскіх днём 13 кастрычніка ў цэнтры горада з незвычайным парасонам з лісця. Такую працу яны зрабілі на конкурс, а пасля яго вырашылі прайсціся па горадзе, што выклікала захапленне ў гараджан.

Незвычайны парасон сям’я рыхтавала на конкурс «Восеньскі кірмаш» у адной са школ горада.

«Раней падобнае не даводзілася рабіць, але калі дзіця ходзіць у школу, то даводзіцца штосьці прыдумляць, — распавядае мама Алена Лабаноўская. — Сёння ў нас быў „Восеньская кірмаш“ і трэба было прыдумаць якую-небудзь арыгінальную ідэю. Мы вырашылі зрабіць парасон з восеньскага лісця, а ён у выніку стаў сапраўдным хітом. Пакуль мы ішлі па горадзе нас шмат людзей спыняла і прасіла сфатаграфавацца. Усім наш парасон падабаецца і ўсім ён прыносіць добры настрой».
Хіт сезону: сям'я гродзенцаў зрабіла парасон з лісця і парадавала гараджан
Каб зрабіць парасон з лісця ў сям'і сышло тры гадзіны, гэта не лічачы збору матэрыялу.

«У гэтай справе галоўнае мець шмат цярпення і ідэйнага натхняльніка. У нас быў такім муж і тата, які знайшоў нешта цікавае ў інтэрнэце і дапамог нам падрыхтавацца да конкурсу. У выніку мы занялі прызавое месца і нашу працу ўсе ацанілі, не толькі ў школе, але і на вуліцах горада», — дадала Алена.

Каб зрабіць парасон з лісця патрэбна канструкцыя старога парасона. Паміж спіц трэба нацягнуць шчыльныя ніткі і пры дапамозе скотчу прыляпляць сабраны восеньскі матэрыял.