Горад

Як выглядае стары калектар пад Савецкай? Паглядзіце дзякуючы вазочку з камерай

У адзін з дзён кастрычніка, шпацыруючы па вуліцы Савецкай, гродзенцы маглі ўбачыць незвычайную карціну: супрацоўнікі «Гроднаводаканала» спускалі ў глыбокі каналізацыйны калодзеж маленькі вазок на колах абсталяваны камерай. Дзякуючы такому апарату можна ўбачыць старыя гродзенскія калектары, у якія чалавеку патрапіць нерэальна.

Каналізацыйныя калектары ў цэнтры горада пабудаваны да Другой Сусветнай вайны і некаторыя з іх яшчэ актыўна выкарыстоўваюцца. Напрыклад, на вуліцы Савецкай. Гісторыя гэтага старога калектара магла скончыцца ў 2006 годзе падчас рэканструкцыі вуліцы. Спецыялісты доўга думалі, пакідаць калектар ці не. З аднаго боку тэрмін службы цагляных калектараў, згодна з сучаснымі нормамі, складае не больш за 14 гадоў. З іншага — у гэтым месцы ніколі не ўзнікала сур’ёзных праблем з каналізацыяй.

Стары калектар у цэнтральнай частцы Гродна. Вышыня каля 40 см. Здымак быў зроблены ў раёне вуліцы Калючынскай
Выбар зрабілі на карысць надзейнага мінулага, але пераканацца ў правільнасці выбару спецыялісты змаглі толькі ў 2014 годзе пасля ўкаранення новых тэхналогій даследавання каналізацый у Гродне.


Глядзі, як выглядае стары савецкі калектар у занёманскай частцы горада


У 2014 годзе «Гроднаводаканала» атрымаў грант па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва «Латвія-Літва-Беларусь» для набыцця новых канструкцый для абслугоўвання гарадской каналізацыі. Прадпрыемства набыло камплект абсталявання для тэлевізійнай дыягностыкі IBAK. Дзякуючы гэтай апаратуры спецыялісты водаканала атрымалі магчымасць не толькі даследаваць кожны міліметр каналізацыйнай сеткі, але і апрацоўваць атрыманыя дадзеныя на камп’ютары. Вазок з камерай, павольна рухаючыся па калектары або трубе, фіксуе ўсе дэталі і правярае якасць стыкаў.

Каналізацыйны люк міжваеннага перыяду
Супрацоўнікі "Гроднаводаканала" апускаюць у калодзеж тэлевізійную дыягностыку IBAK

Дзякуючы тэлевізійнай дыягностыкі IBAK спецыялісты ўбачылі стары гродзенскі калектар, які сёння знаходзіцца ў добрым стане. Будаўніцтва гарадской цэнтралізаванай каналізацыі працягвалася з 1934 па 1939 гады. Калектары яйкападобнай формы, збудаваныя з чырвонай цэглы. Падрабязна пра будаўніцтва каналізацыйнага калектара ў цэнтры Гродна напісана ў кнізе Андрэя Вашкевіча і Віктара Саяпіна «На гродзенскiм бруку», або на Harodnia.com.

У тэксце выкарыстаная інфармацыя з часопіса «Живи Как Хозяин».


Дарите цветы почаще. Ведь получать цветы всегда так приятно. Розы Казань. Доставка цветов Казань. поможет вам делать приятное, даже находясь на расстоянии.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025