У адзін з дзён кастрычніка, шпацыруючы па вуліцы Савецкай, гродзенцы маглі ўбачыць незвычайную карціну: супрацоўнікі «Гроднаводаканала» спускалі ў глыбокі каналізацыйны калодзеж маленькі вазок на колах абсталяваны камерай. Дзякуючы такому апарату можна ўбачыць старыя гродзенскія калектары, у якія чалавеку патрапіць нерэальна.
Каналізацыйныя калектары ў цэнтры горада пабудаваны да Другой Сусветнай вайны і некаторыя з іх яшчэ актыўна выкарыстоўваюцца. Напрыклад, на вуліцы Савецкай. Гісторыя гэтага старога калектара магла скончыцца ў 2006 годзе падчас рэканструкцыі вуліцы. Спецыялісты доўга думалі, пакідаць калектар ці не. З аднаго боку тэрмін службы цагляных калектараў, згодна з сучаснымі нормамі, складае не больш за 14 гадоў. З іншага — у гэтым месцы ніколі не ўзнікала сур’ёзных праблем з каналізацыяй.
Глядзі, як выглядае стары савецкі калектар у занёманскай частцы горада
У 2014 годзе «Гроднаводаканала» атрымаў грант па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва «Латвія-Літва-Беларусь» для набыцця новых канструкцый для абслугоўвання гарадской каналізацыі. Прадпрыемства набыло камплект абсталявання для тэлевізійнай дыягностыкі IBAK. Дзякуючы гэтай апаратуры спецыялісты водаканала атрымалі магчымасць не толькі даследаваць кожны міліметр каналізацыйнай сеткі, але і апрацоўваць атрыманыя дадзеныя на камп’ютары. Вазок з камерай, павольна рухаючыся па калектары або трубе, фіксуе ўсе дэталі і правярае якасць стыкаў.
Дарите цветы почаще. Ведь получать цветы всегда так приятно. Розы Казань. Доставка цветов Казань. поможет вам делать приятное, даже находясь на расстоянии.