У сярэдзіне жніўня ў Гродне гаспадар выкінуў хатняга гадаванца з чацвёртага паверху. Яго ўзялі пад апеку ў Пункце ўтрымання безнаглядных жывёл і лячылі ў ветклініцы. Цяпер пераломы і трэшчыны практычна зажылі і канчаткова вылечыцца сабака зможа толькі ў новым доме.
— Учора ён наведаў доктара, пераломы і трэшчыны практычна зажылі, але ёсць пытанні па суставах, — пішуць валанцёры 8 кастрычніка. — Накладзеныя лангеты на абедзве лапы. Хадзіць нязручна і, напэўна, балюча, але ён самастойна выходзіць падыхаць і камунікаваць з гуляючым.
Валанцёры хочуць яму дапамагчы, але кажуць, што Пункт ўтрымання безнаглядных жывёл — не самае лепшае для акрыяння, тым больш, у валанцёраў на гэта мала часу, бо ёсць іншыя жывёлы.
Сабаку, якога назвалі Грэем, каля 5 гадоў. У ежы непераборлівы. Да іншых жывёл ставіцца рэўнасна. Вышэйшы за сярэдні памер. Прышчэплены. Церпіць у вальеры, дае лапу і вельмі любіць ездзіць. Для поўнага акрыяння яму патрэбен спакой і свой куток.
Тэлефоны для сувязі:
+375 (29) 7 850 014, Насця
+375 (29) 5 837 015, Рыта
+375 (33) 6 237 879, Лена
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…