У сярэдзіне жніўня ў Гродне гаспадар выкінуў хатняга гадаванца з чацвёртага паверху. Яго ўзялі пад апеку ў Пункце ўтрымання безнаглядных жывёл і лячылі ў ветклініцы. Цяпер пераломы і трэшчыны практычна зажылі і канчаткова вылечыцца сабака зможа толькі ў новым доме.

— Учора ён наведаў доктара, пераломы і трэшчыны практычна зажылі, але ёсць пытанні па суставах, — пішуць валанцёры 8 кастрычніка. — Накладзеныя лангеты на абедзве лапы. Хадзіць нязручна і, напэўна, балюча, але ён самастойна выходзіць падыхаць і камунікаваць з гуляючым.


У Гродне выкінулі сабаку з чацвёртага паверху. Шукаюць сведкаў інцыдэнту і новых гаспадароў для жывёлы


Валанцёры хочуць яму дапамагчы, але кажуць, што Пункт ўтрымання безнаглядных жывёл — не самае лепшае для акрыяння, тым больш, у валанцёраў на гэта мала часу, бо ёсць іншыя жывёлы.

Сабаку, якога назвалі Грэем, каля 5 гадоў. У ежы непераборлівы. Да іншых жывёл ставіцца рэўнасна. Вышэйшы за сярэдні памер. Прышчэплены. Церпіць у вальеры, дае лапу і вельмі любіць ездзіць. Для поўнага акрыяння яму патрэбен спакой і свой куток.

Тэлефоны для сувязі:

+375 (29) 7 850 014, Насця
+375 (29) 5 837 015, Рыта
+375 (33) 6 237 879, Лена

Сабака, якога выкінулі з чацвёртага паверху, вылечыўся і шукае новых гаспадароў