Паказаўшы няўдалую гульню ў Жодзіне 7 кастрычніка, футбалісты “Нёман” буйна саступілі там мясцоваму “Тарпеда-БелАЗ” з лiкам 3:0.

Усе тры мячы гаспадары забілі гродзецам у другой палове матчу.

“Тарпеда-БелАЗ” – “Нёман” – 3:0

Галы: 1:0 – Аляхновіч (53). 2:0 – В.Клімовіч (58). 3:0 – Хачатуран (80).

Галоўны трэнер “Нёмана” Ігар Кавалевіч пракаментаваў паразу ад “Тарпеда-БелАЗ” у 24-м туры вышэйшай лігі.

– Віншую “Тарпеда”. Не атрымалася ў нас гульня ў атацы. З такой камандай сёння можна было згуляць максімум унічыю. Але наш першы ўдар мы нанеслі пасля 85-й хвіліны. Паглядзім, разбярэмся са сваімі памылкамі.

– Не было ў заяўцы Курганскага і Жукоўскага. Чаму?
– Курганскі захварэў. У нас была дылема. Выбралі Васiлючыка. Жукоўскі атрымаў траўму ў гульні з “Гомелем”. Маецца пашкоджанне і ў Яблонскага.

– У дублі аселі Хвалько, Лукашэвіч, Анюкевіч. Чаму?
– Лукашэвіч праводзіць добры сезон. У нас трэніруюцца 26 чалавек, і ён не трапляе ў склад. У Хвалько ўвесь сезон качэлі. Ён дрэнна гуляе. З чым звязана – трэба запытацца ў яго. Спынілі свой выбар на тых, хто быў у заяўцы.

Пасля паразы ад жодзінцаў “Нёман” апусціўся ў турнірнай табліцы на 7-е месца і мае зараз у сваім актыве 38 ачкоў.

Свой наступны матч гродзенцы правядуць таксама на выездзе і 20 кастрычніка сустрэнуцца ў Салігорску з “Шахцёрам”.