2 кастрычніка арганізацыі «ВелаГродна» споўнілася пяць гадоў. Хоць сабраліся яны яшчэ ў 2011, каб «не проста катацца, а заяўляць аб правах і інтарэсах веласіпедыстаў». Зараз сябры арганізацыі ўжо будуюць планы на новую пяцігодку, а Гродзенскі Зелёный партал успамінае, што хлопцы і дзяўчаты паспелі зрабіць за пяць гадоў.
«Суседзі» — вядомы і буйны веламарафон, у якім могуць удзельнічаць і спартсмены, і аматары. Многія людзі ўпершыню спрабуюць сябе на ім, а некаторыя рыхтуюцца некалькі месяцаў, каб узяць прызавыя месцы. Мерапрыемства прыцягвае і дзяцей гадоў шасці, і падлеткаў, і пенсіянераў.
Гэтай вясной прайшлі першыя велаэкскурсіі па гістарычным цэнтры горада і на фарты. У планах — больш велаэкскурсій.
Аматарская каманда «ВелаГродна» існуе не першы год, паспяхова прадстаўляючы абласны цэнтр у Беларусі і за мяжой. Каманда ўдзельнічае ў марафонах у Беларусі, Польшчы, Літве. Хлопцы ездзяць на «Maratony Kresowe» у Польшчы і «Суседзi», «Налібокі» і «Тры Вярсты» у Беларусі.
Маунцінбайк з 1996 года стаў Алімпійскім відам спорту. Пакуль беларусы не прымаюць удзел у Алімпійскіх гульнях па гэтаму віду спорту. У камандзе «ВелаГродн» лічаць, што пераможцаў Чэмпіянату Беларусі па маунцінбайке трэба вывозіць на міжнародны ўзровень. Веласіпедысты спадзяюцца, што ў Гродне хутка з’явяцца спецыялізаваныя секцыі па маунцінбайку, дзе дзеці змогуць развівацца і мэтанакіравана рыхтавацца да спаборніцтваў.
З 12 верасня ў Гродне вучаць веласіпедыстаў-пачаткоўцаў. У школу могуць прыходзіць і дзеці, і дарослыя. За тры заняткі дасведчаны трэнер абяцае навучыць жадаючых ездзіць на ровары. Заняткі праводзяцца бясплатнай аснове. Навучэнцам выдаюць ровар і шлем.
З падачы «ВелаГродна» гэтым летам аўтобусы, якія едуць на Аўгустоўскі канал, абсталявалі мацаваннем для ровараў. Яно разлічана на пяць ровараў. За паслугі дадаткова плаціць не трэба. Дастаткова аплаціць праезд.
Велаінфраструктура — галоўная мэта «ВелаГродна». У снежні 2017 у Гродзенскім гарвыканкаме быў створаны Савет па развіцці веларуху. Туды ўваходзіць каля 20 удзельнікаў: прадстаўнікі гарвыканкама, будаўнічых арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў.
Пакуль у планах арганізацыі прыбраць высокія бардзюры. І сачыць за будучым будаўніцтвам, каб падказваць, дзе будуць патрэбныя веладарожкі. Гэтая праца пакуль нябачная, але праз некалькі гадоў катацца па гродзенскіх вуліцах стане значна зручней.
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…