Hrodna.life працягвае футбольны «піца-таталізатар». Разам з Go-go Pizza мы будзем у час кожнага матчу «Нёмана» ў Чэмпіянаце Беларусі разыгрываць сертыфікаты на піцу. 30 тураў - 30 піцаў для нашых чытачоў!
У каментарыях да гэтай навіны мы будзем прымаць вашыя прагнозы. Проста спрагназуйце вынік матчу, напішыце ў каментарыях і чакайце, як насамрэч скончыцца сустрэча. Адгадалі? Піца ваша!
Калі правільны прагноз напіша некалькі чалавек, то пераможцам лічыцца той, хто зробіць гэта раней.
Не забудзьце аўтарызавацца праз сацыяльныя сеткі або пакінуць email, каб мы маглі вас знайсці. Цалкам ананімныя каментарыі не змогуць удзельнічаць у конкурсе!
Адзін удзельнік можа пакінуць толькі адзін каментарый! Каментарыі з розных акаўнтаў таго самага чалавека будуць выдаляцца!
Вы ўгадалі вынік, але не былі першым? Для актыўных удзельнікаў, якія часта будуць блізкія да перамогі, рэдакцыя падрыхтуе суцяшальныя прызы.
Пракруціце старонку ніжэй, каб пакінуць каментарый-прагноз.
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…