3 кастрычніка гродзенскія пагранічнікі спынілі перамяшчэнне буйной партыі тавараў падакцызнай групы ў Польшчу, піша Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.
Па інфармацыі мясцовых жыхароў, за паўкіламетра ад беларуска-польскай мяжы быў выяўлены і затрыманы невядомы. Ім аказаўся 36-гадовы жыхар Гродна, які так і не змог сфармуляваць мэту свайго знаходжання на рэжымнай тэрыторыі. Пры сабе ён меў ксеракопію пашпарта і заплечнік з камуфляваны адзеннем.
У гэты ж час пагранічны нарад назіраў паблізу дзяржмяжы з боку Польшчы семярых невядомых — меркавана памагатых затрыманага. Убачыўшы праваахоўнікаў, яны спешна накіраваліся ўглыб сумежнай тэрыторыі. Дадзеная інфармацыя была аператыўна перададзена польскім калегам.
У выніку праверачных мерапрыемстваў устаноўлена, што перарваная спроба парушэння беларускага заканадаўства была прафесійна спланаваная. У ходзе пошукавых дзеянняў памежнікі выявілі больш за 100 мяшкоў з падакцызнай прадукцыяй беларускай вытворчасці, накрытых ў трох месцах, падрыхтаваных для складавання тавару. Акрамя гэтага ў «схрон» былі схаваныя лесвіца, заплечнікі са спецвопраткай і больш за сорак самаробных прыстасаванняў для ўтойвання слядоў перамяшчэння кантрабанды праз мяжу.
У дачыненні да затрыманага распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння мяжы і парушэнне памежнага рэжыму. У дадзены момант праводзяцца вышуковыя мерапрыемствы па ўсталяванні іншых асоб, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці. Канфіскаваныя тавары падакцызнай групы дастаўлены на памежную заставу для далейшай перадачы ў кіраванне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці.
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…