У Гродзенскай вобласці з’явяцца 300 новых кропак Wi-Fi

300 новых кропак Wi-Fi з’явяцца ў Гродзенскай вобласці ў наступным годзе. Лічба пакуль арыенціровачная. У Гродзенскім філіяле РУП «Белтэлекам» падкрэслілі, што, магчыма, яна ўзрасце, калі гаспадары і іншых крам, гасцініц, кафэ праявяць жаданне арганізаваць у сябе пункту доступу да інтэрнэту.

Зараз у вобласці працуюць каля 60 тысяч кропак Wi-Fi. Яны ёсць амаль ва ўсіх гасцініцах і кафэ. Больш за 70 кропак арганізавана на аб’ектах прыдарожнага сэрвісу, у тым ліку на працягу трасы М6. Практычна ўсе заправачныя станцыі ў вобласці паклапаціліся аб тым, каб іх кліенты маглі мець доступ да Wi-Fi, — адзначылі ў каментары «Гродзенскай праўдзе» ў Гродзенскім філіяле РУП «Белтэлекам».

Развіццё бесправаднога інтэрнэту спецыялісты шмат у чым звязваюць з ростам цікавасці да нашага рэгіёну ў бязвізавых падарожнікаў. У барацьбе за турыста аб’екты гандлю, харчавання, размяшчэння імкнуцца ствараць максімальна камфортныя ўмовы для гасцей. Як распавялі ў службе тэхнічнай падтрымкі РУП «Белтэлекам», замежнікі могуць падлучыцца да Wi-Fi нават без наяўнасці роўмінгу і беларускай sim-карты. Пры аўтарызацыі ім неабходна ўвесці свой нумар тэлефона, а за кодам доступу звярнуцца непасрэдна да адміністратара кафэ або гасцініцы.

— Па ўсёй краіне налічваецца каля 600 тысяч кропак Wi-Fi. Да канца года плануецца арганізаваць яшчэ каля 2,5 тысячы. Прыкладна столькі ж з’явіцца да II Еўрапейскім гульняў, — пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу Беларусь-1 у праграме «Гутарка ў Прэзідэнта» распавёў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.

Міністр падкрэсліў, што ўпор у пытанні арганізацыі інтэрнэту будзе зроблены ў тым ліку і на ўсе віды грамадскага транспарту.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025