300 новых кропак Wi-Fi з’явяцца ў Гродзенскай вобласці ў наступным годзе. Лічба пакуль арыенціровачная. У Гродзенскім філіяле РУП «Белтэлекам» падкрэслілі, што, магчыма, яна ўзрасце, калі гаспадары і іншых крам, гасцініц, кафэ праявяць жаданне арганізаваць у сябе пункту доступу да інтэрнэту.
Зараз у вобласці працуюць каля 60 тысяч кропак Wi-Fi. Яны ёсць амаль ва ўсіх гасцініцах і кафэ. Больш за 70 кропак арганізавана на аб’ектах прыдарожнага сэрвісу, у тым ліку на працягу трасы М6. Практычна ўсе заправачныя станцыі ў вобласці паклапаціліся аб тым, каб іх кліенты маглі мець доступ да Wi-Fi, — адзначылі ў каментары «Гродзенскай праўдзе» ў Гродзенскім філіяле РУП «Белтэлекам».
Развіццё бесправаднога інтэрнэту спецыялісты шмат у чым звязваюць з ростам цікавасці да нашага рэгіёну ў бязвізавых падарожнікаў. У барацьбе за турыста аб’екты гандлю, харчавання, размяшчэння імкнуцца ствараць максімальна камфортныя ўмовы для гасцей. Як распавялі ў службе тэхнічнай падтрымкі РУП «Белтэлекам», замежнікі могуць падлучыцца да Wi-Fi нават без наяўнасці роўмінгу і беларускай sim-карты. Пры аўтарызацыі ім неабходна ўвесці свой нумар тэлефона, а за кодам доступу звярнуцца непасрэдна да адміністратара кафэ або гасцініцы.
— Па ўсёй краіне налічваецца каля 600 тысяч кропак Wi-Fi. Да канца года плануецца арганізаваць яшчэ каля 2,5 тысячы. Прыкладна столькі ж з’явіцца да II Еўрапейскім гульняў, — пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу Беларусь-1 у праграме «Гутарка ў Прэзідэнта» распавёў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.
Міністр падкрэсліў, што ўпор у пытанні арганізацыі інтэрнэту будзе зроблены ў тым ліку і на ўсе віды грамадскага транспарту.