20 верасня ў «БТА Банк» прыйшоў мужчына, выява якога вы бачыце на сваіх экранах. Грамадзянін падышоў да акенца, каб набыць валюту. Вось толькі ў момант пакупкі мужчына пастаянна мяняў суму, якая яму патрэбна. Першапачаткова ён збіраўся купіць 3000 у.а., затым 2000 у, але ў выніку папрасіў 4000 у.а. Мужчына унёс суму, забраў валюту і пайшоў.
Ужо пасля здзяйснення валютна-абменнай аперацыі спецыялісты зверылі суму і знайшлі недастачу ў памеры 3300 беларускіх рублёў, піша УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Калі Вы пазналі грамадзяніна, просьба паведаміць пра гэта па тэлефоне: + 375−33−686−22−64 (МТС).
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…