На вуліцы Асфальтнай, што ў былой вёцы Лапенкі, асфальт хутка застанецца толькі ў назве вуліцы. Пакрыццё кепскае, хуткасць абмежавана да 50 км/г, для пешаходаў няма ходнікаў. У канцы верасня сюды прыехалі дарожнікі. Побач з ямамі і выбоінамі на астатках асфальту яны ўсталявалі ляжачых паліцэйскіх.
У 20-х чыслах верасня на Асфальтнай з’явілася дарожная тэхніка і рабочыя. Абнадзееныя жыхары спадзяваліся, што дарогу адрамантуюць. Аднак хутка высветлілася, што дарожнікі маюць іншую мэту.
«Замест таго, каб зрабіць нармальную дарогу, яны кладуць паліцэйскіх», — абураюцца мясцовыя жыхары. Яны не разумеюць, навошта паліцэйскія на разбітай дарозе, дзе і так не пагазуеш.
Атрымаць каментарый наконт новых штучных няроўнасцяў у ДАІ не артымалася. Датэлефанавацца да кампетэнтнага ў гэтых пытаннях начальніка па арганізацыі дарожнага руху не ўдалося цягам двух дзён.
Рух на Асфальтнай дастаткова інтэнсіўны. Акрамя легкавікоў, на дарозе шмат фур, якія ў аб’ёзд горада накіроўваюцца да беларуска-літоўскай мяжы.
Дарога выглядае далёкай ад ідэалу: паўсюль ямы, бугры, расколіны і выбоіны. Праз гэта пасля першых восеньскіх дажджоў вуліца «Асфальтная» робіцца падобнай да «Азёрнай».
Адсутнасць тратуару — асобная праблема для пешаходаў. Людзям даводзіцца хадзіць па дарозе ці ўзбочыне, а пасля дажду шпацыр па Асфальтнай можа пераўтварыцца ў гразевы душ.
Некалькі гадоў таму па Асфальтнай пракладвалі камунікацыі: паднялі асфальт, а пасля паклалі новы. Праўда, ён хутка «прасеў», зрабіўшы дарогу яшчэ горшай.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…