Першае ў краіне дзіцячае рэаліці-шоў «Бонсцік-квэст па Беларусі» стартавала 1 верасня. 29 верасня з’явіўся выпуск з Гродна, дзе бонсцікі з дзецьмі наведалі раскопкі на Старым замку, сустрэліся з Вітаўтам і Стэфанам Баторыем і знайшлі скарб у Новым замку.

Таксама дзеці наведалі маёнтак Каробчыцы, пазнаёміліся з кавальскай справай і выкавалі падкову. Апошнім заданнем было прыгатаваць аўсяны кісель.

У гродзенскім выпуску квэст праходзіў бонсцік Вазіла. Выпуск доўжыцца 15 хвілін. На 1 кастрычніка відэа набрала амаль 10 тысяч праглядаў. У каментарах пішуць, што выпуск з Вазілам — самы цікавы.

www.youtube.com/watch?v=eOzfurdDXPw

У кожным выпуску ўдзельнікам трэба будзе праходзіць складаны і нават небяспечны маршрут, выконваць няпростыя заданні і пераадольваць перашкоды. А ўсё для таго, каб разгадаць пасланне з космасу і сабраць сакрэтны пазл.


Глядзіце, якімі будуць новыя бонсцікі ў Еўраопце

Бонсцікі, BDSM, недармаеды і пажар піўзавода. Што найбольш чыталі на Hrodna.life


Глядзіце рэаліці-шоў «Бонстик-квэст па Беларусі» у эфіры тэлеканала АНТ кожную суботу ў 9.30 раніцы. Таксама праграму можна ўбачыць у акаўнтах «Е-kids» у сацыяльных сетках.