Не паспелі гродзенскія заўзятары адысці ад няўдалай гульні з “Шахцёрам”, як “Нёман” церпіць чарговую паразу на сваім лёдзе. На гэты раз падапечныя Сяргея Пушкова 27 верасня прайгралі “Гомелю”.
“Нёман” – “Гомель” 2: 3 (1: 0, 1: 2, 0: 1)
галы:
16:28 1: 0 – Елісеенка (Пітуле, Шуба)
29:06 1: 1 – Коласаў (Саламонаў, Мусіенка)
38:41 2: 1 – Ляўша (Хараманда, Кіслы)
39:35 2: 2 – Галубіч (Мусіенка, Саламонаў)
57:55 2: 3 – Коласаў (Жыдкіх, Летаў)
Галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў пасля матчу:
“Абсалютна роўная гульня. Маючы ў нейкіх момантах перавага, мы былі пакараныя за тыя памылкі, якія дапусцілі. І вельмі добра пакараныя. Невыкананне гульнявога задання заўсёды караецца”.
А рулявы “Гомеля” Алег Хмыль быў здзіўлены што ў Гродне на матчы было мала людзей.
“Вельмі хвалюе, што так мала заўзятараў. Гродна заўсёды вылучаўся тым, што ў любой сітуацыі падтрымліваў сваю каманду. Хацелася б у наступны раз прыехаць і ўбачыць поўную арэну”.
Пасля васьмі праведзеных гульняў у чэмпіянаце гродзенцы займаюць у сваёй падгрупе 5-е месца і маюць усяго 12 ачкоў. Зааз у актыве “Нёмана” 4 перамогі і 4 паразы.
Свой наступны матч у чэмпіянаце гродзенцы правядуць 29 верасня ў Гродне і будуць прымаць жлобнский “Металург”.