У вашым горадзе ёсць праблемы, але мясцовыя ўлады не спяшаюцца іх вырашаць? Тады мы ідзем да вас! Каманда Petitions.by разам партнёрскім праектам «Кошта урада» пачынае восеньскае турнэ па Беларусі, мэта якога — змяніць рэгіёны да лепшага.

Гэта не значыць, што мы прыедзем і ўсё зробім за вас. Але мы дапаможам сфармаваць каманду актывістаў і падкажам, як можна дамагчыся таго ці іншага выніку. Таксама эксперты «Кошта урада» алічбуюць ваш мясцовы бюджэт, раскажуць, на што сыходзяць бюджэтныя грошы і дзе знайсці фінансавыя рэзервы на рашэнне праблем вашага горада.

Безбар’ернае асяроддзе, добрыя дарогі, тратуары і веладарожкі, добраўпарадкаваныя скверы, камфортныя двары, чыстыя і светлыя вуліцы, сучасныя паліклінікі і школы — усё гэта магчыма, калі мы з вамі аб’яднаем намаганні і разам крок за крокам будзем працаваць над рашэннем мясцовых праблем.

Калі вам патрэбна наша дапамога — запоўніце заяўку і раскажыце, якую праблему вам неабходна вырашыць. Зусім хутка мы пачнем дзейнічаць!
Пераходзьце па спасылцы і запаўняйце анкету. Мы чакаем Вашу заяўку!