Яны вярнуліся! Новы сезон курсаў «Мова Нанова» распачаўся ў Гродне

Вечарам 24 верасня ўдзельнікі новага сезону моўных курсаў знаёміліся, слухалі гарадскія легенды, расказвалі, як правялі лета і запрашалі на ўласныя ініцыятывы. Гэта ўжо чацвёрты сезон бясплатных курсаў беларускай мовы, які збірае штопанядзелка дзесяткі гродзенцаў.

Сустрэча ў «Цэнтры гарадскога жыцця» распачалася са знаёмства, бо некаторыя наведвальнікі прыйшлі на курсы ўпершыню. Кожны называў сваё імя і адказваў на зададзенае пытанне. Аказваецца, гродзенцы любяць чытаць Караткевіча, Геніюш, Карпюка і Брэдберы. Іх любімыя месцы ў горадзе — Каложа, назіральныя пляцоўкі і «Цэнтр гарадскога жыцця». А ідэальны дзень- калі яны могуць паразмаўляць на беларускай мове.

Заняткі традыцыйна дзяліліся на граматычную частку і сустрэчу з цікавымі асобамі. На першым занятку граматыка была лёгкай. Навучэнцам прапанавалі пагуляць у лінгвістычныя гульні - адгадаць слова і «зрабіць з мухі слана», трансфармаваўшы адно слова ў іншае.

Госцем стаў містычны гродзенскі гісторык Андрэй Павач. Пад гэтым імем хаваюцца два Андрэі - Вашкевіч і Чарнякевіч. Разам з выдаўцом Аляксандрам Рыжым яны прэзентавалі кнігу «Легенды (не)старой Гародні», якую можна набыць у «Цэнтры гарадскога жыцця». Навучэнцы і гісторыкі паўзгадвалі легенды і міфы горада, якія кожны расказваў па-свойму.

— Калі вы не можаце нешта зразумець з вашага атачэння, нейкія рэчы вам падаюцца дзіўнымі, вы спрабуеце іх па-свойму патлумачыць. Калі папярэднія пакаленні знікаюць, не пакінуўшы тлумачэнняў, выбіраюцца іншыя — зразумелыя і блізкія, — тлумачаць гісторыкі.

Напрыканцы занятку гродзенцам прапанавалі стварыць свае міфы пра скульптуру турыста, якая нядаўна паўстала на Савецкай. Найбольш усім падабаўся міф, што турыст доўга шукаў прыбіральню на Савецкай плошчы, не знайшоў і застыў у такой вось дзіўнай позе.

Заняткі курсаў Мова нанова будуць праходзіць штопанядзелка ў «Цэнтры гарадскога жыцця». На наступны занятак па тэме мапаў і картаграфіі завітае Hrodna.life.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025

На рэстаўрацыю комплексу ў Свяцку выдаткуюць яшчэ $ 8 млн

У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…

10 красавіка 2025

У Гродне на «травеньскія» ў паўтара раза выраслі цэны на арэнду кватэры

Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…

9 красавіка 2025

Новыя рэйсы ў Польшчу запусцілі са Слоніма

Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…

9 красавіка 2025

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025