У чарговым туры чэмпіянату Беларусі «Нёман» на сваёй пляцоўцы прайграў «Шахцёру» з лікам 4:3.
Госці са старту завалодалі ініцыятывай у матчы і не выпускалі яе да канца гульні. На першы перапынак каманды адправіліся пры ліку 2:2. Другая дваццаціхвілінка засталася за «Шахцёрам». Гасцям ўдалося выйсці наперад, дзякуючы лікавай перавазе. У заключным перыядзе супернікі абмяняліся закінутымі шайбамі. Спачатку госці павялічылі сваю перавагу, а ў канцоўцы сустрэчы гродзенцы знялі брамніка і здолелі скараціць адставанне да адной шайбы. На большае сіл у «Нёмана» не хапіла.
«Нёман» — «Шахцёр» — 3:4 (2:2, 0:1, 1:1)
Шайбы закінулі:
0:1 — Туркін (большасць) (Шэлег, Буйніцкі) 01:54
1:1 — Ляўша (Крыскін, Рэмезаў) 04:40
2:1 — Кіслы (Ляўша, Рэмезаў) 07:48
2:2 — Заламай (Радчэнка, Боўбель) 09:14
2:3 — Туркін (большасць) (Бакун, Буйніцкі) 08:54
2:4 — Ілля Камбовіч (большасць) (Дзямкоў, Андрушчанка) 09:58
3:4 — Рэмезаў (большасць) (Крыскін, Ляўша) 18:31
Свой наступны матч «Нёман» таксама правядзе ў Гродне. 27 верасня падапечныя Сяргея Пушкова будуць прымаць «Гомель».
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…