У чарговым туры чэмпіянату Беларусі “Нёман” на сваёй пляцоўцы прайграў «Шахцёру» з лікам 4:3.

Госці са старту завалодалі ініцыятывай у матчы і не выпускалі яе да канца гульні. На першы перапынак каманды адправіліся пры ліку 2:2. Другая дваццаціхвілінка засталася за «Шахцёрам». Гасцям ўдалося выйсці наперад, дзякуючы лікавай перавазе. У заключным перыядзе супернікі абмяняліся закінутымі шайбамі. Спачатку госці павялічылі сваю перавагу, а ў канцоўцы сустрэчы гродзенцы знялі брамніка і здолелі скараціць адставанне да адной шайбы. На большае сіл у “Нёмана” не хапіла.

«Нёман» – «Шахцёр» – 3:4 (2:2, 0:1, 1:1)

Шайбы закінулі:
0:1 – Туркін (большасць) (Шэлег, Буйніцкі) 01:54
1:1 – Ляўша (Крыскін, Рэмезаў) 04:40
2:1 – Кіслы (Ляўша, Рэмезаў) 07:48
2:2 – Заламай (Радчэнка, Боўбель) 09:14
2:3 – Туркін (большасць) (Бакун, Буйніцкі) 08:54
2:4 – Ілля Камбовіч (большасць) (Дзямкоў, Андрушчанка) 09:58
3:4 – Рэмезаў (большасць) (Крыскін, Ляўша) 18:31

Свой наступны матч «Нёман» таксама правядзе ў Гродне. 27 верасня падапечныя Сяргея Пушкова будуць прымаць «Гомель».