Адміністрацыйна-гандлёвы аб’ект плануюць пабудаваць на Вялікай Траецкай вуліцы. Гарвыканкам прапануе выказаць сваё меркаванне з гэтай нагоды. Грамадскае абмеркаванне будзе доўжыцца да 14 кастрычніка ўключна, піша «Вячэрні Гродна».

Паводле праекту паміж дамамі № 11 і 7 на Вялікай Траецкай плануюць узвесці трохпавярховы будынак з гандлёвымі памяшканнямі і офісамі. Гэта павысіць прывабнасць цэнтра горада і выніковасць эканамічнай дзейнасці ў вобласці. Пабудаваць новы будынак збіраюцца за 2018−2019 гады. Заказчык аб’екта — ТАА «Гарбудінжынірынг».

Свае заўвагі і прапановы можна накіраваць у гарвыканкам па адрасе плошча Леніна, 2/1 або на імэйлы info@gorod.grodno.by, а таксама ў ТАА «Гарбудінжынірынг»: 230 026, г. Гродна, Весёлая вул., 16, электронная пошта ooogsi@t*t.by.