Вечарам 21 верасня невядомыя ў цэнтры Гродна пашкодзілі новую “сметніцу-джэнтльмена”. Нагадаем, смеццевыя бакі ў выглядзе “джэнтльменаў” усталявалі ў цэнтры Гродна напярэдадні дня горада.

Сметніцы сталі падарункам гораду да дня нараджэння ад смеццесартавальнага завода. На іх напісаныя падзякі на рускай, беларускай, польскай, англійскай і кітайскай мовах. Яны з’явіліся  ў раёне вуліц Савецкай, Ажэшкі і Давыда Гарадзенскага – агулам шэсць штук.

Фотафакт: у цэнтры Гродна пашкодзілі першага "джэнтльмена"
Фотафакт: у цэнтры Гродна пашкодзілі першага "джэнтльмена"