У чацвер 20 верасня «Нёман» у Жлобіне праводзіў чарговы матч у чэмпіянаце Беларусі. Там падапечныя Сяргея Пушкова апынуліся мацней за мясцовы «Металург» з лiкам 5:2.
У складзе «Нёмана» дубль на сябе запiсаў Рэмезаў, таксама па разу вызначыліся браты Маляўкі і Смураў.
«Металург» — «Нёман» 2:5 (0:2, 1:2, 1:1)
галы:
03:38 0:1 — Рэмезаў (Кіслы, Ляўша)
09:11 0:2 — Рэмезаў (Кіслы, — мен.)
21:19 0:3 — С.Маляўка (Коршунаў, А.Маляўка, — бол.)
21:58 0:4 — А.Маляўка (Шуба, Смураў, — бол.)
31:56 1:4 — Слыш (Ягораў, Капылец)
48:41 2:4 — Абмётка (Пухлоўскi, Баскаў)
56:43 2:5 — Смураў (Кіслы)
Сяргей Пушкоў пасля матчу:
«Мы вельмі добра пачалі матч, дысцыплінавана ў абароне і выдатна згулялі ў атацы. Нападнікі былі даволі актыўныя і гэта прывяло да таго, што мы гулялі ў большасці, якое мы вельмі добра рэалізавалі. Як вельмі часта бывае, пасля таго, як мы павялі з лікам 4:0, то каманда прыпыняецца, хаця мы іх папярэдзілі, калі «Металург» узяў тайм-аўт. Гаспадарам нічога не заставалася, як павялічваць ціск на нашы вароты. Гульня змянілася, стала больш сумбурная, нервовая. Тым не менш, давялі гульню да перамогі, але калі б мы забілі пяты гол крыху раней, то матч бы супакоіўся. Гаспадарам трэба аддаць належнае, яны змагаліся да апошняй хвіліны.
Такім чынам пасля пяці праведзеных гульняў у чэмпіянаце гродзенцы займаюць пяты радок з 9 ачкамі ў актыве.
Свой наступны паядынак у чэмпіянаце «Нёман» правядзе ў Гродне 25 верасня і будзе прымаць салігорскі «Шахцёр».