У суботу 22 верасня  ВелаГродна запрашае  веласіпедзістак горада сабрацца разам на стылёвую велапрагулку “Ледзі на веласіпедзе”. Восень у Гродне – гэта прыгожа, давайце дадамо ёй яшчэ больш яркіх фарбаў!

Упрыгожвайце ровары кветкамі і стужкамі, апранайце любімыя паліто, капялюшы і пальчаткі! Кошык, сабачка, кветкі ў валасах, спадніца, джынсы, жакет, хусткі, шалікі – выберы для сябе зручны і прыгожы вобраз.

"Ледзі на веласіпедзе" стылёва пракацяцца  па Гродне

Акцыя пачнецца ў 12.00 у парку Жылібера, каля фотазоны ў выглядзе сэрца.

Пасля удзельніцы праедуць  па цэнтры горада ад парка Жылібера, па вуліцы Савецкай, да драмтэатра,  па набярэжнай  Нёмана і  будуць ладзіць фотасесіі напрацягу ўсяго маршрута.

Чакаем жанчын усіх узростаў! Бярыце з сабой сябровак, дачок, сясцёр і мам!

Сёлетняя акцыя праводзіцца ўжо другі раз. Як яна праходзіла летась паглядзіце ў нашым мінулагоднім матэрыяле:

Чытайце яшчэ:  У Гродне ўпершыню прайшла акцыя "Лэдзі на веласіпедзе"

Мерапрыемства з’яўляецца часткай Еўрапейскага тыдня мабільнасці ў Гродне і праходзіць пры падтрымцы таварыства “Зялёная сетка”.