Не хапіла сіл: «Нёман» саступіў «Гомелю»

У аўторак 19 верасня ў Гомелі «Нёман» праводзіў чарговы матч чэмпіянату Беларусі і прапусціў ад мясцовай каманды тры шайбы. Галоўны трэнер чырвона-чорных адзначыў, што параза яго каманды звязана са спадам актыўнасці.

«Гомель» — «Нёман» — 3:0

галы:
00:18 1:0 — Сусла (Летаў, Юрчанка)
52:33 2:0 — Саламонаў (Мусіенка)
53:25 3:0 — Жыдкіх (Коласаў, Зайчык)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Па-першае, хачу яшчэ раз павіншаваць гаспадароў з перамогай. Падсумаваць магу ўсё вельмі проста: сілы хакеістаў не бязмежныя, гэта адназначна. І як далей будзе ісці чэмпіянат — усе ўбачаць, таму што столькі гульняў будзе і я лічу, што будзе вельмі складана для ўсіх, таму спады будуць ва ўсіх каманд, невядома, якія па працягласці, таму што колькасць гульцоў у камандах недастатковая для гульні ў такім рэжыме, які ў нас у гэтым годзе. Але, як той казаў, як ёсць, будзем шукаць выхады з гэтага становішча, рыхтавацца, і ўсё-такі сённяшні матч яшчэ раз паказаў, што нам проста не хапіла сіл. Маем шмат гульні ў большасці, але з атакай не атрымлівалася ў нас, проста гаспадары былі свяжэй і накрывалі усё тое, што мы спрабавалі стварыць. Яшчэ раз з перамогай.

Турнірная табліца выглядае наступным чынам:
Свой наступны матч «Нёман» правядзе 20 верасня на выездзе ў Жлобіне і сустрэнецца з «Металургам».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025