Праз бяздзейнічаючы чыгуначны мост пусцяць дарогу, а каля Цэнтральнага рынку зробяць кальцо, распавёў кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Алег Бялінскі, піша «Вячэрні Гродна».
Аб’язное кальцо вакол Гродна пойдзе ад Паўднёвага да трасы М6 праз чыгуначны мост, адтуль на вуліцу Карскага і да літоўскай мяжы.
— Рэканструююць існуючую развязку каля гандлёва-забаўляльнага комплексу «Трыніці». Гэта дарога рэспубліканскага значэння. Ёсць праект. Чакаем, калі будуць выдзелены сродкі, — паведаміў кіраўнік адміністрацыі.
У найбольш праблемных месцах зробяць кольцы малога радыусу. Адно з іх з’явіцца каля Цэнтральнага рынку.
Яшчэ адзін мост паставяць у КСМ. Акрамя таго, зараз абследуюць мост на вуліцы Паповіча. Тэрміны яго рэканструкцыі пакуль не вызначаны.