Цёця Моця пачынае гульню «Добрыя суседзі»: як палепшыць жыццё вакол сябе і запрашае ў яе ўсіх, каму неабыякава месца, дзе яны жывуць.
Непрыгожы пад’езд і шматгадовая лужына каля ўваходу? Зламаныя арэлі і іржавая горка на дзіцячай пляцоўцы? Ніводнага дрэўца, але занадта шмат машын? Паверце: на ўсё гэта можаце паўплываць вы самі! І не бойцеся, вы не адны: цяпер з вамі - Цёця Моця.
Гуляючы ў гульню «Добрыя суседзі», вы выявіце лакальныя праблемы, і даведаецеся, як іх вырашыць; пазнаёміцеся і пасябруеце з людзьмі, якія жывуць побач, і аб’яднаецеся з імі для вырашэння хвалюючых пытанняў; навучыцеся ўзаемадзейнічаць з мясцовымі органамі ўлады і СМІ. Але галоўнае — Цёця Моця падзеліцца сваімі ведамі і досведам і натхніць вас на цудоўныя перамены!
Далучыцца да гульні можна ў любы момант, а першае заданне прыйдзе ў бліжэйшы ад рэгістрацыі аўторак. Запісвайцеся прама цяпер, каб не прапусціць запаветны ліст ад Цёці Моці! Удзел у гульні - бясплатны.
_________________________________________________________________________
Арганізатар гульні - Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый.
Галоўная задача гульні - натхніць удзельнікаў ды ўдзельніц на пазітыўныя змены месцаў, дзе яны жывуць, і даць самы першы імпульс і падказкі, неабходныя для гэтых пераменаў. Яны пераканаюцца, што здольныя на неверагодныя рэчы і ўбачаць, як шмат можна зрабіць разам.
У гульню можна ўключыцца ў любы момант, і для кожнага гульца яна доўжыцца шэсць тыдняў. Кожны аўторак вядучая гульні Цёця Моця адпраўляе ўсім зарэгістраваным электронны ліст, а ў ім — тры заданні. Неабавязкова выконваць усе тры, трэба выбраць толькі адно: тое, якое падаецца самым сімпатычным, актуальным і пасільным. Тым не менш, тыя два, што засталіся, таксама можна рабіць, калі ёсць настрой, сілы і жаданне: за іх будуць налічаны дадатковыя бонусы.
Некаторыя заданні будзе даваць не толькі Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый, але і арганізацыі-партнёры, і мы запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да іх ліку.
Як толькі заданне выканана — удзельнікі і ўдзельніцы пішуць Цёці Моці ліст са справаздачай. Таксама яны могуць расказваць пра свае поспехі ў сацыяльных сетках з хэштэгам #dobrososedi.
У гульні няма строгіх тэрмінаў выканання, і ўдзельнікі не павінны адпраўляць справаздачы кожны тыдзень. Для таго каб прайсці гульню, атрымаць сертыфікат і запрашэнне на сустрэчу самых актыўных гульцоў і прэмію «Зрабілі», неабходна, каб было выканана па адным заданні з кожнага этапу да канца тэрміну гульні (шэсць тыдняў). Нягледзячы на тое, што прамежкавых праверак не прадбачыцца, мы раім гульцам прыступаць да выканання заданняў адразу ж, як толькі яны іх атрымліваюць, не адкладваючы справу ў доўгую скрыню.
Гульня: «Добрыя суседзі» (http://dobrososedi.tilda.ws/)