Рэканструкцыя Каліноўскага: прыватны сектар у Пярэсялцы захаваюць

Па новым генпланам індывідуальная забудова ў раёне Пярэсялкі будзе максімальна захавана, распавёў кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна Іван Курман, піша «Вячэрні Гродна».

Часткова пад знос пойдуць дамы, якія трапяць у межы рэканструкцыі вуліцы Каліноўскага, а таксама будаўніцтва новага мікрараёна ў раёне вуліц Вясновая — Каліноўскага.

Па праекце тут збіраюцца пабудаваць шматкватэрныя хаты ад 3 да 9 паверхаў з пляцоўкамі для гульняў і адпачынку. Першыя ўзроўні ў шматпавярхоўках ўздоўж магістральных вуліц аддадуць пад гандаль. У цэнтры новага мікрараёна пабудуюць яшчэ адзін дзіцячы сад, аб’яднаны з пачатковай школай. З боку Каложскага парку з’явіцца сярэдняя школа з басейнам. Новы мікрараён звяжуць з гарадскімі вуліцамі падземным пераходам. На скрыжаваннях асноўных дарог прадугледжаны гандлёвыя аб’екты з падземнымі паркінгамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Нерухомасць тыдня: кватэра з паўлінамі прадаецца ў горадзе-спадарожніку

Трохпакаёвая кватэра на другім паверсе прадаецца ў Скідзелі. Рамонт у ёй зроблены з лёгкім намёкам…

14 сакавіка 2025

У Гродне супрацоўнікі адной фірмы за няпоўныя тры месяцы парушылі ПДР 300 разоў

ДАІ Гродна паведаміла, што ў горадзе з пачатку года больш за 300 парушэнняў ПДР учынілі…

14 сакавіка 2025

«Падобнае ела толькі ў Італіі». Гродзенка расказала пра любімую піцэрыю горада

Гродзенка Ганна лічыць, што самую смачную піцу ў горадзе гатуюць ва ўстанове "Мука і вада"…

14 сакавіка 2025

З’явілася 3D-рэканструкцыя Крэўскага замка з трэцяй вежай — вось як гэта выглядае

Беларусы стварылі мастацкую 3D-рэканструкцыю Крэўскага замка, у якой візуалізавалі магчымы від крэпасці з трыма вежамі.…

14 сакавіка 2025

Незвычайны бізнэс: у старым кароўніку пад Свіслаччу вырошчваюць тоны вясёлкавай фарэлі

Браты Клапацюкі ператварылі будынак фермы ў Свіслацкім раёне ў сучасную рыбную гаспадарку. У старым кароўніку…

13 сакавіка 2025

«Гродногаз» і «Гродна Азот». У Гродне створаць адзіную дзяжурна-дыспетчарскую службу: як яна будзе працаваць і чым дапаможа людзям

У Гродне створаць адзіную дзяжурна-дыспетчарскую службу (АДДС) на 16 арганізацый. Яна аб'яднае экстраныя службы і…

13 сакавіка 2025