У матчы з «Іслаччу» Аляксею Лягчыліну атрымалася ўпершыню забіць пасля вяртання ў «Нёман». Футбаліст у выніку аформіў дубль і стаў лепшым гульцом матча. Сваімі эмоцыямі пасля гульні Аляксей падзяліўся з Hrodna.life.
У матчы 21 тура, які праходзіў у Гродне 16 верасня, «Нёман» разграміў «Іслач» з лікам — 6:0.
«Мы настройваліся на гульню, ды і „Іслач“ баявая каманда з добрымі гульцамі. Але сёння зоркі сышліся, што ўсё залятала у вароты суперніка. Усе падборы перад варотамі мы выйгравалі. Нягледзячы на лік гульня была цяжкая, я лічу. У нас сёння таксама шмат чаго не атрымлівалася, а так маглі б давесці лік да больш буйнага. Прыемна забіць гол пасля вяртання, але галоўнае што ты забіваеш гол і дапамагаеш камандзе. Для нас было важна ўзяць тры ачкі. Наперадзе засталося не так ужо шмат тураў, але ў нас ёсць яшчэ шанцы пазмагацца за больш высокія месцы. Ідзем далей».
У чэмпіянаце Беларусі пасля 21 тура «Нёман» займае сёмае месца з 32 ачкамі ў актыве. Свой наступны матч гродзенцы правядуць 24 верасня ў Гарадзеі, дзе сустрэнуцца з мясцовай камандай.