Беларускі гуру дызайну Уладзімір Цэслер сустрэўся з гродзенцамі ў галерэі «У Майстра» 13 верасня. З гэтага дня там можна пабачыць ягоную выставу «Постеры. Маечки». Сустрэча выйшла «лампавай», як і хацелі арганізатары.
«Мы максімально хочам наблізіць гэты вечар да вобразу старых кватэрнікаў. У нас нефармальны вечар, саромецца не трэба», — казала дырэктарка галерэі Кацярына перад пачаткам імпрэзы.
Стварыць атмасферу арганізатарам удалося: у фоне музыка з вінілавых кружэлак, слабы свет ад настольных ламп і тэматычны фуршэт, дзе акрамя звычных для імпрэз келіхаў шампанскага і рулецікаў з ікрой былі аліў'е, адвёрткі, канапэ з салам, салёныя агуркі і нават гарэлка. Сама выстава складаецца з арт-аб'ектаў, постараў і паштовак.
Першае пытанне з залы, якое цікавіла людзей, блікіх да сферы дызайну і мастацтва: як прабіцца пачынаючым мастакам і маладым дызайнерам:
«Усё залежыць ад таго, чаго ён хоча. Калі я вучыўся ў інстытуце, то ў 9 раніцы мы прыходзілі ў інстытут і ў 12 ночы яшчэ былі там. Думаю, ні ў адным іншым інстытуце такога няма. У нас было па 20 экзаменаў […] Вось калі моладзь у стане гэта вытрымаць, выракаючы сябе на безграшоўе, і калі ты будзеш ведаць, што табе плаціць не будуць, ці будзеш ты працаваць? Гэта вельмі важна. Калі чалавек прыйшоў у мастацтва дзеля таго, каб „я стану нейкім багатым“ або „ў мяне будзе дастатак“, то лепш туды ўвогуле не лезці».
Размова на раўных паміж госцем і гродзенцамі завязалася літаральна ад другога пытання. Размаўлялі пра мастацкую адукацыю і чым старая школа адрозніваецца ад сучаснай. Таксама Цэслер расказваў розныя выпадкі са свайго жыцця, выказваючыся пра розныя «камісіі», цэнзуру і ўплыву асабістага жыцця на працы.
Не абмінулі госці і пытанне пра «ўнікальныя па сваім кепскім гусце» рэчы, што сталі з’яўляцца напярэдадні Дня горада ў Гродне.
«Чаму ў нас хвалююцца пра пачуцці веруючых, але ніхто не пытаецца, ці не абражае нас брыдкая архітэктур? Тое, што робіцца — зневажае чалавечую годнасць. І нас ніхто пра гэта не пытаецца».
Вам нравится проводить свободное время за просмотром любимого кино? Тогда обязательно заходи на портал http://kinoom.ru/ наслаждайся фильмами в прекрасном качестве. Большой выбор жанров на любой вкус.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…