28-гадовы латвіец прыехаў у Гродна прама з Лондана да сваёй дзяўчыны. Яны правялі разам некалькі дзён і 12 верасня п’яны хлопец адправіўся за дадаткам у краму на вуліцы Шчорса, піша УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Ён зайшоў у прадуктовы магазін і з прылаўка ўзяў дзве пластыкавыя бутэлькі віна агульным коштам 10 рублёў. Разлічвацца за іх нават не збіраўся, накіраваўся да выхаду з гандлёвага аб’екта. Там зламысніка спрабавала затрымаць прадавец, аднак першаму ўдалося вырвацца.

А спыніў падазраванага звычайны пакупнік, які прыйшоў у краму са сваёй цяжарнай жонкай. Ён забраў скрадзенае віно і перадаў яго супрацоўнікам крамы, а латвійца — міліцыі. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле «Рабаванне».