Не паспелі гродзенцы нарадавацца падарунку ў цэнтры Гродна ад смеццеперапрацоўчага завода, як заўважылі недарэчную памылку ў слове “дзякуй” на англійскай мове.
Нагадаем, новыя “cметніцы-джэнтльмены” з’явіліся ў цэнтры Гродна 13 верасня. Яны на пяці мовах дзякуюць мінакам за чысціню на вуліцах горада. У англійскім слове “дзякуй” была дапушчана памылка. Замест “Thanks” напісалі “Thеnks”.
Хочацца верыць, што недарэчную памылку стваральнікі хутка выправяць.

