З 13 верасня ў цэнтры Гродна пачынаюць усталёўваць незвычайныя «сметніцы-джэнтльмены», якія на пяці мовах дзякуюць мінакам за чысціню на вуліцах горада.
Такі падарунак гораду да дня нараджэння робіць смеццесартавальны завод. Некалькімі днямі раней прадпрыемства ўсталявала ў цэнтры Гродна некалькі сметніц у выглядзе парасона.
На новых сметніцах напісаныя падзякі на рускай, беларускай, польскай, англійскай і кітайскай мовах. Такія скрыні з’явяцца ў раёне вуліц Савецкай, Ажэшкі і Давыда Гарадзенскага. Усяго да Дня горада прадпрыемства ўсталюе шэсць такіх сметніц.