Гродзенка атрымала ў спадчыну кватэру і даўгі. Кватэру прыняла, а даўгі плаціць не можа

Пасля смерці мужа разам з кватэрай Яўгенія атрымала яго даўгі. Жанчына беспрацоўная, інвалід па зроку і выхоўвае 12-гадовую дачку. У месяц яна павінна плаціць 100 рублёў, а можа толькі 20. Але ў банку ісці на саступкі не хочуць і пагражаюць падаць у суд, піша «Вячэрні Гродна».

«Я не вінаватая, што муж памёр, не паспеўшы разлічыцца»

Муж і жонка не жылі разам каля сямі гадоў, але развод афармляць не сталі. Два гады таму Мікалай памёр. Яўгенія, афіцыйная жонка, атрымала спадчыну, а праз тры месяцы пасля пахавання патэлефанавалі з банка.

— Спачатку па тэлефоне патрабавалі выплаціць больш за 2 тысячы рублёў - такая частка крэдыту засталася непагашанай. Потым сталі дасылаць паведамлення. Прынесла ў банк пасведчанне аб смерці, з таго часу перасталі налічваць працэнты за нявыплату.

Жанчына звярнулася па дапамогу да сваякоў і знаёмых мужа, аднак ні дачка і сын Мікалая ад першага шлюбу, ні яго былыя калегі, акрамя траіх афіцэраў, нічым дапамагчы не змаглі.

— Ён не любіў браць грошы ў доўг і не вінаваты, што ў яго апынуўся рак лёгкіх. Але і маёй віны ў тым, што муж памёр, не паспеўшы разлічыцца, таксама няма, — кажа Яўгенія.

Жывуць на сацдапамогу, а прадуктамі дапамагае цётка

У месяц жанчына павінна плаціць 100 рублёў. Першы плацёж быў у жніўні гэтага года, але Яўгенія грошы так і не пералічыла.

— У красавіку звольнілася, так як паўгода не плацілі заробак. Я інвалід трэцяй групы, адна выхоўваю дванаццацігадовую дачку. Увесь наш даход — дапаможнік па страце карміцеля 250 рублёў і мае «інвалідныя», 150 рублёў. Амаль усе грошы сыходзяць на камуналку, навучанне дачкі ў мадэльнай школе і курсы ангельскай. А яшчэ ўзялі два тэлефоны ў растэрміноўку. Халадзільнік пусты, прадуктамі дапамагае цётка.

Жанчына не адмаўляецца пагашаць крэдыт, але «лішніх» 100 рублёў у яе папросту няма. Максімум яна можа плаціць не больш за 20 рублёў у месяц, пакуль не знойдзе новае месца працы.

— Я кандытар чацвёртага разраду, мяне ў кафэ, рэстаран з рукамі і нагамі возьмуць. Часта тэлефануюць і запрашаюць, але з-за праблем са здароўем адмаўляюся. Перанесла шэсць аперацый, цяпер нельга падымаць больш трох кілаграм, нагінацца, стаяць каля печак. Раз у паўгода патрэбна паўторная аперацыя, а гэта каштуе каля 500 рублёў, — расказвае Яўгенія.

У банку не бачаць падстаў для растэрміноўкі

Жанчына тройчы пісала заяву ў банк з просьбай плаціць па 20 рублёў у месяц без павялічэння агульнай сумы доўгу. І кожны раз атрымлівала адмову. У афіцыйным адказе банк заяўляе, што «не знаходзіць падстаў для прадастаўлення растэрміноўкі па аплаце запазычанасці па дагаворах». Акрамя таго, нагадвае, што ў выпадку непагашэння запазычанасці будзе ініцыявана прымусовае спагнанне з спадчыннікаў, гэта значыць банк звернецца ў суд.

Як сказаў Сяргей Коваль, начальнік аддзела спагнанняў запазычанасці фізічных асоб банка, дзе браў крэдыт муж Яўгеніі, абмяркоўваць з трэцімі асобамі ўзаемаадносіны паміж даўжніком і банкам не маюць намеру. Звесткі адносяцца да банкаўскай таямніцы.

Яўгенія і далей не збіраецца плаціць па крэдыце і спадзяецца, што ў фінансавай установе ўсё ж пойдуць на саступкі.

Меркаванне эксперта

Валянціна Сахарчук, адвакат юрыдычнай кансультацыі Ленінскага раёна горада Гродна:

— Па Грамадзянскаму кодэксу, разам са спадчынай спадчыннікі атрымліваюць правы і абавязкі, у тым ліку і даўгі. Кожны з спадчыннікаў адказвае па даўгах ў межах кошту, які перайшоў да яго праз спадчынную маёмасць. Калі спадчыннік прымае спадчыну, значыць, ён прымае і даўгавыя абавязальніцтвы, пра якія можа і не ведаць.

У дадзеным выпадку банк дзейнічае цалкам законна. Што тычыцца растэрміноўкі, гэтае пытанне вырашаецца толькі па меркаванні банка. Ён можа падаць у суд, і калі жанчына прайграе, могуць апісаць маёмасць або забараніць выезд за мяжу.

Яўгеніі варта сабраць адпаведныя дакументы для чарговай просьбы ў банк. Гэта могуць быць даведкі аб інваліднасці, пра тое, што на ўтрыманні дзіця, што ўжо плаціць растэрміноўку, што ніякай іншай нерухомасці, акрамя кватэры, у яе няма. Можна ўстаць на ўлік у цэнтры занятасці.

У тэму

Па дадзеных Нацбанка, запазычанасць жыхароў Гродзенскай вобласці па пазыках перад банкамі на 1 жніўня — 1,047 рублёў. Яшчэ год таму доўг быў менш на 176 млн. Расце і агульны абавязак перад банкамі па краіне: на 1 жніўня — 10 млрд 373,4 млн. Хоць яшчэ месяц таму было амаль на 211 мільёнаў рублёў менш.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне завялі спецвытворчасць на саўладальніка офісніка, дзе знаходзіцца польскае консульства (абноўлена)

Бізнэсоўца Станіслава Буйніцкага абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у значнай суме. ТАА "Форт", у…

31 студзеня 2025

Праз Нёман нацягнулі ліны — стала вядомая дата адкрыцця самага доўгага падвеснага моста ў Беларусі

Працягваецца рэканструкцыя падвеснага моста ў Мастах. На апорах ужо нацягнутыя ліны агульнай масай 40 тон…

31 студзеня 2025

Нерухомасць тыдня: пад Гродна прадаецца дом з вокнамі на Гродзенскае мора

У вёсцы Навасёлкі прадаюць дом проста на беразе Гродзенскага вадасховішча, з відам на Нёман. Ён…

31 студзеня 2025

Чаму ўсё ж Горадня, а не Гародня? Патлумачыў гісторык

Першая вядомая назва нашага горада - "Городенъ". Менавіта так яго называлі яшчэ ў XII стагоддзі,…

30 студзеня 2025

Квіткі ў Вільню патаннелі? Усё не так проста

Буйны агрэгатар перавозчыкаў "Атлас" абвясціў пра зніжэнне коштаў на квіткі: да канца лютага можна дабрацца…

30 студзеня 2025

На беларуска-літоўскай мяжы знайшлі тунэль кантрабандыстаў даўжынёй 25 метраў

Літоўскія памежнікі выявілі падземны ход даўжынёй 25 метраў у раёне вёскі Пашальчай, каля мяжы з…

30 студзеня 2025