Цяпер у кожным раёне: 66 базавых станцый 4G зарабілі ў Гродзенскай вобласці

МТС працягвае пашыраць ёмістасць сеткі 4G у рэгіёнах: 66 дадатковых базавых станцый LTE запушчаны ў красавіку ў Гродзенскай вобласці. Акрамя таго, сувязь чацвёртага пакалення ўпершыню прыйшла ў Зэльву. Такім чынам, паслугі 4G ад МТС цяпер даступныя жыхарам усіх раённых цэнтраў Гродзеншчыны.

Першая базавая станцыя 4G у вобласці з’явілася ў 2016-м годзе ў Гродне. Следам, у 2017-м, паспрабаваць інтэрнэт на новых хуткасцях змаглі жыхары Ліды, Вялікай Бераставіцы, Ваўкавыска, Карэлічаў, Мастоў, Астраўца, Смаргоні і Шчучына, а затым і ўсіх астатніх райцэнтраў вобласці.

Разам з развіццём сеткі аператар МТС удасканальвае паслугі і прапануе зручную лінейку тарыфаў «4G». Іх абанентам штомесяц налічваецца ад 500 МБ да 6 ГБ.

Новыя кліенты аператара, якія выберуць тарыфы «4G» да 28 лютага 2019 года, змогуць карыстацца імі са зніжкай на абанплату, таксама пачаткоўцам прадастаўляецца бясплатны безлімітны па аб’ёме трафік на сацсетку і мэсэнджэры на 90 дзён. Бонусы прадугледжаны і для дзеючых абанентаў, якія пяройдуць на тарыфы лінейкі «4G».

Кампанія МТС развівае LTE сумесна з інфраструктурным партнёрам beCloud. Сёння перавагамі сувязі 4G ад МТС могуць карыстацца жыхары больш за 170 населеных пунктаў краіны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025