МТС працягвае пашыраць ёмістасць сеткі 4G у рэгіёнах: 66 дадатковых базавых станцый LTE запушчаны ў красавіку ў Гродзенскай вобласці. Акрамя таго, сувязь чацвёртага пакалення ўпершыню прыйшла ў Зэльву. Такім чынам, паслугі 4G ад МТС цяпер даступныя жыхарам усіх раённых цэнтраў Гродзеншчыны.
Першая базавая станцыя 4G у вобласці з’явілася ў 2016-м годзе ў Гродне. Следам, у 2017-м, паспрабаваць інтэрнэт на новых хуткасцях змаглі жыхары Ліды, Вялікай Бераставіцы, Ваўкавыска, Карэлічаў, Мастоў, Астраўца, Смаргоні і Шчучына, а затым і ўсіх астатніх райцэнтраў вобласці.
Разам з развіццём сеткі аператар МТС удасканальвае паслугі і прапануе зручную лінейку тарыфаў «4G». Іх абанентам штомесяц налічваецца ад 500 МБ да 6 ГБ.
Новыя кліенты аператара, якія выберуць тарыфы «4G» да 28 лютага 2019 года, змогуць карыстацца імі са зніжкай на абанплату, таксама пачаткоўцам прадастаўляецца бясплатны безлімітны па аб’ёме трафік на сацсетку і мэсэнджэры на 90 дзён. Бонусы прадугледжаны і для дзеючых абанентаў, якія пяройдуць на тарыфы лінейкі «4G».
Кампанія МТС развівае LTE сумесна з інфраструктурным партнёрам beCloud. Сёння перавагамі сувязі 4G ад МТС могуць карыстацца жыхары больш за 170 населеных пунктаў краіны.