“Нёман” з разгромнай перамогі над “Лідай” стартаваў у чэмпіянаце Беларусі. Матч, які праходзіў у Гродне 11 верасня скончыўся з лікам 5:0 на карысць гродзенскай каманды.

Дубль у матчы аформіў Антон Елісеенка, таксама па разу вызначыліся Сяргей Маляўка, Андрэй Коршунаў і Мікіта Рэмезаў.
«Нёман» – «Ліда» – 5:0 (3:0, 1:0, 1:0)

Шайбы закідвалі:

1: 0 – Елісеенка (большасць) (Варывончык, Дзярлюк) 01:58
2: 0 – С.Маляўка (А.Маляўка, Пітуле) 10:37
3: 0 – Коршунаў (большасць) (А.Маляўка, Смураў) 16:57
4: 0 – Рэмезаў (Лебедзеў, Пятроў) 39:48
5: 0 – Елісеенка (большасць) (Пітуле, Маліноўскі) 43:03

Свой наступны матч у чэмпіянаце “Нёман” правядзе 13 верасня ў Гродне і будзе прымаць “Дынама-Маладзечна”.