Мерапрыемствы прысвечаныя Дню горада пачынаюцца. З 10 па 16 верасня ў Гродне ва ўсіх жадаючых будзе магчымасць палятаць над горадам на верталёце МІ-2.

Такую магчымасць на платнай аснове для гродзенцаў аказвае віцебскі ДТСААФ. 5 хвілін агляднага палёту над горадам будзе каштаваць на аднаго чалавека 30 рублёў. За адзін палёт верталёт можа ўзяць на свой борт да 6 чалавек. Вышыня палёту — 350−400 метраў. Да трох гадоў дзеці не лятаюць, тыя хто старэй толькі ў суправаджэнні дарослых. Дзеці з 12 гадоў могуць ужо лятаць самастойна.

Чытайце яшчэ:  Гродна - 890! Глядзі праграму святкавання Дня горада 2018
Час працы з 10:00 да 19:00. Узлётная пляцоўка знаходзіцца каля гандлёвага цэнтра OldCity.

Чытайце яшчэ:  Фотарэпартаж: Гродна з вышыні птушынага палёту (і без дрона!)
Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]