Навіны

Сястра салдата, які ўчыніў самагубства: «Сяргей прасіў пераводзіць грошы на карткі і тэлефоны невядомых»

9 верасьня стала вядома, што цела 26-гадовага салдата адной з частак Горадзенскага гарнізону было знойдзена ў лесе разам з перадсмяротнай запіскай, паведамляе Радыё С**бода.

Стрыечная сястра салдата Вольга паведаміла С**бодзе, што імя загінулага Сяргей Сяргеевіч Ясюкевіч, ён нарадзіўся 17 снежня 1991 году.

«Ён чалавек нялёгкага лёсу. У маладым узросце трапіў пад уплыў кепскай кампаніі і два разы быў судзімы за крадзеж. Але ў турме ня быў, у якасьці пакарання было вольнае пасяленне. Калі вярнуўся, троху працаваў у Маскве.

Калі яму было 25 гадоў, некалькі разоў казаў мне, што хоча пайсці ў войска і застацца там працаваць па кантракце. Але праблема ў тым, што з судзімасцю вельмі цяжка трапіць у войска. Ведаю, што ён некалькі разоў да ваенкама ў Навагрудак, прасіўся. У выніку ўзялі, пачаў служыць", — распавяла Вольга.

Яна ўдакладніла, што Сяргей Ясюкевіч нарадзіўся ў вёсцы Ятра, пад Навагрудкам. Яго бацька даўно памёр, маці цяпер жыве ў Навагрудку разам з дачкой.

«Падчас яго службы мы трымалі кантакт, перапісваліся ў „ВКонтакте“. Ён пэрыядычна прасіў грошы — то 10, то 20, а то і 50 рублёў. Калі пытала, навошта, адказваў няўцямна, маўляў на цыгарэты. Ён дасылаў мне нумары картак ці невядомыя мне нумары тэлефонаў, куды трэба было перавесці грошы. Памятаю, што я нават абуралася, чалавек жа нібыта знаходзіцца на дзяржаўным забеспячэньні, а тут немалыя грошы просіць», — дадала Вольга.

Далей жанчына сказала, што ёй вядома пра тое, што Сяргею ў чэрвені прастрэлілі руку, ён знаходзіўся на лячэньні ў Менску.

«У афіцыйнай заяве гаворыцца, што Сяргей знік у сераду, 5 верасьня. Наша сям’я лічыць, што гэта не зусім так. Справа ў тым, што ўжо некалькі тыдняў мне, а таксама яго роднай сястры, якая жыве ў Навагрудку, і брату, які жыве ў Маскве, тэлефануюць з вайсковых органаў і пытаюцца, ці ня ведаем мы, дзе Сяргей, а таксама, з кім ён камунікаваў. Да яго роднай сястры, якая цяпер знаходзіцца ў радзільным доме на захаванні, прыходзілі вайскоўцы і пыталіся, дзе Сяргей. У гэтай гісторыі вельмі шмат нявысветленага, і я нават ня ведаю, што думаць. Пра смерць Сяргея мне сказаў брат з Маскву, яму тады пазванілі і паведамілі», — дадала Вольга.

Пахаванне Сяргея Ясюкевіча адбудзецца ў сераду, 12 верасьня, у вёсцы Ятра Навагрудзкага раёну.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025