Гродзенскія кіроўцы злівалі паліва са службовых аўтобусаў прама на вакзале

Каля 12 гадзін дня супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС патрулявалі тэрыторыю каля аўтавакзала. Міліцыянты звярнулі ўвагу, што на прыгарадным пероне даволі дзіўна размешчаны аўтобусы, піша УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Чатыры машыны стаялі квадратам так, каб прыкрываць адно аднаму паліўныя гарлавіны. Праваахоўнікі падышлі бліжэй і выявілі, што з аднаго з аўтобусаў якраз зліваюць «салярку». Каністру ўжо паспелі напоўніць 12-ю літрамі дызеля, у астатніх аўтобусах таксама выяўленыя ёмістасці з рэшткамі паліва і свежавыкарыстаныя шлангі.

На месца адразу былі выкліканыя прадстаўнікі аўтобуснага парка, у тым ліку асобы, якія адказваюць за ўлік гаруча-змазачных матэрыялаў. Пачаты адміністрацыйны працэс.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025